История государственности на белорусских землях в IХ - ХII вв. |
|
|||
Статьи, касающиеся различных аспектов истории Беларуси: Бессмертный К. С. Древнерусское Вече Архаические черты древнерусской дружины Статьи: Усталяванне княжацкай улады ў Полацку ІХ - Х стст. Арганізацыя ўлады Полацкім княстве ХІ ст. Научная работа: Кежа Ю.М. Палітычная сістэма Полацкага княства ў ІХ-ХІІ стст.
|
||||
ПАЛІТЫЧНАЯ СІСТЭМА ПОЛАЦКАГА КНЯСТВА Ў ІХ – ХІІ стст. РЭФЕРАТ
Работа: 80 с., 96 крыніц. Ключавыя словы: КНЯЖАЦКАЯ ЎЛАДА, ВЕЧА, АРЫСТАКРАТЫЯ, ЕПІСКАП, ПАЛІТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ Аб’ектам даследавання: палітычная гісторыя Беларусі ІХ – ХІІ стст. Прадмет даследавання: палітычная сістэма Полацкага княства, асноўныя накірункі дзейнасці асобных палітычных інстытутаў. Мэта работы: прааналізаваць структуру палітычнай сістэмы Полацкага княства ў ІХ – ХІІ стст. У працэсе работы былі вырашаны наступныя задачы: 1) выявіць тыя фактары, з дапамогай якіх у Полацкім княстве ўсталявалася палітычная сістэма, якая ўключала сумесную дзейнасць князя і веча; 2) прааналізаваць асноўныя кампетенцыі, якія выконвалі палітычныя інстытуты Полацкага княства; 3) параўнаць палітычныя сістэмы Полацкага, Наўгародскага і Смаленскага княстваў, выявіць агульныя і асобныя рысы іх дзяржаўнага ладу. Метады даследавання: дыялектычны, структурна-функцыянальны, дэдукцыі, гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнальны, гісторыка-сістэмны, рэтраспектыўны і іншыя. Атрыманыя вынікі і іх навізна: - на аснове шырокага кола крыніц паказана і прааналізавана палітычная сістэма Полацкага княства ІХ – ХІІ стст. - прааналізавана спецыфіка дзяржаўнага ладу Полацкага княства ў параўнанні з Наўгародскім і Смаленскім княствамі. - зроблена спроба цэласнага даследвання пазначанай праблематыкі з вылучэннем агульных рысаў і асаблівасцяў. Сфера ўжытку: матэрыялы дадзенай працы могуць выкарыстоўвацца ў якасці дадатковага матэрыалу ў школьным курсе “Гісторыя Беларусі”, а таксама ў гуртковай працы. Сфера ўкаранення: сістэма адукацыі і культуры. ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ............................................................................................................................ 4
1.1 Палітычная гісторыя Полацка ў ІХ – Х стст....................................................... 9 1.2 Арганізацыя улады ў ІХ – Х стст.......................................................................... 17
2.1 Княжэнне Брачыслава Ізяславіча (1003 – 1044 гг.)......................................... 23 2.2 Полацкае княства ў гады Усяслава Брачыславіча (1044 – 1001 гг.).......... 26 2.3 Арганізацыя ўлады ў Полацкім княстве ХІ ст................................................... 32 3. РАЗДРАБЛЕННЕ ПОЛАЦКАЙ ЗЯМЛІ Ў ХІІ СТ........................................................ 38 3.1 Любецкі з’езд князеў і яго асноўныя вынікі....................................................... 38 3.2 Утварэнне княстваў – удзелаў Полацкай зямлі................................................ 40 3.3 Палітычная гісторыя удзелаў Полацкай зямлі.................................................. 44 4. ДЗЯРЖАЎНЫ ЛАД У ПОЛАЦКІМ КНЯСТВЕ ХІІ СТ................................................. 47 4.1 Княжацкая ўлада і яе функцыі............................................................................. 47 4.2 Улада веча. Палітычны дуалізм........................................................................... 51 4.3 Царква як элемент палітычнай сістэмы............................................................. 57 5. АДНОЛЬКАВАЕ І АСОБНАЕ У ПАЛІТЫЧНЫХ СІСТЭМАХ ПОЛАЦКАГА, НАЎГАРОДСКАГА І СМАЛЕНСКАГА КНЯСТВАЎ........................................................................................................................... 61 5.1 Параўнанні палітычных сістэм Наўгародскага і Полацкага княстваў................................................................................................................................ 61 5.2 Асаблівасці палітычнай сістэмы Смаленскага княства................................. 67 ЗАКЛЮЧЭННЕ..................................................................................................................... 73 СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ.................................................................................... 75 УВОДЗІНЫ
Полацкае княства прайшло складаны шлях свайго развіцця. У розныя перыяды яно было самастойным, альбо падпарадкоўвалася пэўным палітычным абставінам, развівалася ў рэчышчы Кіеўскай дзяржавы або праводзіла самастойную палітыку, карыстаючыся сваімі мэтамі і інтарэсамі. На працягу ўсёй раннефеадальнай гісторыі ІХ – ХІІ стст. Полацк адстойваў сваю незалежнасць у розныя часы і пры розных уладарах. Пачынаючы з ІХ ст., ён іграў адну з галоўных ролей у жыцці ўсходнеславянскіх зямель, з`яўляўся адным з галоўных гандлевых цэнтраў Усходняй Еўропы. Полацк выступаў як культурная скарбніца беларускіх зямель, ён першаасноўны іх центр, ядро беларускай дзяржаўнасці. Пачынаючы сваё развіцце як племянное “княжанне”, Полацкае княства да ХІІ ст. эвалюцыянавала як моцнае дзяржаўнае ўтварэнне, дзе побач з княжацкай уладай існаваў вечавы лад. У гэтых адносінах Полацкае княства было першым княствам на тэрыторыі Беларусі і наогул на землях, якія ўваходзілі ў сферу інтарэсаў Кіеўскага княства (за выключэннем Ноўгарада і Пскова), дзе існавалі зачаткі алігархічнага праўлення. Такім чынам, Полацкае княства ў палітычным аспекце ўяўляе пэўны феномен, які да канца яшчэ не даследаваны. У гэтай сувязі вельмі важна звярнуць увагу на палітычнае жыццё Полацкага княства, разгледзіць яго палітычны і грамадскі лад, прааналізаваць усе складанасці яго палітычнага, эканамічнага і культурнага развіцця на працягу ІХ – ХІІ стст. Варта звярнуць увагу на развіццё Наўгародскага княства, якое па сваёй палітычнай сістэме было падобнае на Полацкае, параўнаць дзяржаўны лад абодвух княстваў, выявіць агульныя і асобныя рысы ў арганізацыі ўлады. У працы разглядаецца палітычная сістэма Смаленскага княства, якое з ХІІ ст. ажыццяўляе значны ўплыў на палітычнае развіццё беларускіх земляў. Варта звярнуць увагу на палітычныя інстытуты Смаленскай зямлі, выявіць агульныя і асобныя рысы ў палітычнай сістэме Полацкага і Смаленскага княстваў. У дадзенай працы, палітычная сістэма і палітычная гісторыя Полацкага княства разглядаецца ў рэчышчы Кіеўскай дзяржавы, так званай “імперыі Рурыкавічаў”, бо на погляд аўтара такая дзяржава існавала, але і не была вызначана выразнымі межамі, і палітыка кіеўскіх князёў, пачынаючы ад Алега і заканчваючы мангола – татарскім нашэсцем, пэўным чынам паўплывала на палітыку полацкіх князёў. Старажытная Русь была раннефеадальнай манархіяй. У ёй, у тым ліку і на яе заходніх землях, узнікла складаная і дыферэнцыраваная сістэма дзяржаўнага, ваенна – адміністрацыйнага і вотчыннага кіравання, уласцівая феадальнаму грамадству. Таму развіццё і ўзмацненне ў яе асобных рэгіёнах у тым ліку і ў Полацкім княстве стала ўсеагульнай і заканамернай з’явай. У працы палітычная гісторыя Полацкага княства ІХ – ХІІ стст. падзелена на тры перыяды. Першы перыяд закранае час з 820-х да 970-х гг. Ён звязан з уваходжаннем большасці беларускіх зямель у склад Кіеўскай дзяржавы, а таксама з узнікненнем і развіццём самастойнай дзяржавы ў Полацку. Гэты перыяд можа ўмоўна быць названы нарманскім, бо ў гэты час выхадцы з краін паўночнай Еўропы адыгрывалі вялікі ўплыў на ўсходнеславянскія землі, у тым ліку і на беларускія. Полацкае княства, як самастойная дзяржава, якая існавала на беларускіх землях, захоўваючы свой мясцовы характар, кіраваліся прышлымі нарманскімі ўладарамі. Гэты перыяд завяршаецца захопам Полацка наўгародскім (а потым кіеўскім) князем Уладзімірам, і забойствам апошняга нарманскага гаспадара Полацка Рагвалода. Другі перыяд характарызуецца паступовым выхадам Полацка з-пад улады Кіева, росквітам яго палітычнай сілы, войнамі з Кіеўскай дзяржавай і падпарадкаваннем Літвы і Ніжняга Падзвіння. Ён працягваецца ад 970-х гг. да 1001 г., году смерці Усяслава Брачыславіча. Трэці і апошні перыяд даследаванага часу, перыяд міжусобных войнаў, працягваецца ад 1102 г. да канца ХІІ ст. Ён уключае такія з’явы як: распад Полацкай зямлі на асобныя княствы і ўнутраную барацьбу ў ёй, працяг барацьбы з Кіеўскай дзяржавай і яе асобнымі княствамі, значны ўплыў Смаленскага княства на падзеі ў краі. Актуальнасць тэмы відавочна, бо Полацкая дзяржава са сваімі самастойнымі палітычнымі інстытутамі з’яўлялась першай дзяржавай на тэрыторыі Беларусі, якая склала падмурак для ўтварэння далейшых дзяржаўных аб’яднанняў. У азначэнні тэрміна “палітычная сістэма” існуе некалькі падыходаў. У якасці асноўнага разглядаецца наступны: Палітычная сістэма – гэта ўніверсальная кіруючая і рэгулюючая сістэма, забяспечваюшчая адзінства функцыянавання другіх падсістэм грамадства на аснове выкарыстання дзяржаўнай улады [60]. Связуючым звяном, якое аб’ядноўвае розныя элементы палітычнай сістэмы грамадства з’яўляецца катэгорыя палітычнай ўлады [8]. Такім чынам, мэта дадзенай працы – прааналізаваць структуру палітычнай сістэмы Полацкага княства ў ІХ – ХІІ стст. З мэты выцякаюць наступныя задачы: 1) выявіць тыя фактары, з дапамогай якіх у Полацкім княстве ўсталявалася палітычная сістэма, якая ўключала сумесную дзейнасць князя і веча; 2) прааналізаваць асноўныя кампетенцыі, якія выконвалі палітычныя інстытуты Полацкага княства; 3) параўнаць палітычныя сістэмы Полацкага, Наўгародскага і Смаленскага княстваў, выявіць агульныя і асобныя рысы іх дзяржаўнага ладу. Аб’ект работы – палітычная гісторыя Беларусі ІХ – ХІІ стст. Прадмет – палітычная сістэма Полацкага княства, асноўныя накірункі дзейнасці асобных палітычных інстытутаў. Пры даследаванні праблемы аўтар кіраваўся прынцыпамі аб’ектыўнасці навуковасці і гістарызму. Пры напісанні працы выкарыстоўваўся сістэмна – гістарычны падыход. Які ў сваю чаргу ўключае структурна – функцыянальны, гістарычна – генетычны, гістарычна – параўнальны і гістарычна – тыпалагічны метады. Акрамя таго ў працы выкарыстоўваліся агульнанавуковыя метады – лагічны, індукцыі, дэдукцыі, тыпалогіі. Гістарыяграфія па тэме прадстаўлена вялікім аб’ёмам прац па вывучэнню палітычнай гісторыі беларускіх земляў ІХ – ХІІ стст. У дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі развіццё Беларусі не было самастойным прадметам даследавання. Пытанні гісторыі беларускіх зямель закраналіся ў абагульняючых працах і курсах гісторыі В.М. Тацішчава, М.М. Карамзіна, С.М. Салаўёва, В.В. Ключэўскага і іншых расійскіх гісторыкаў, якія разглядалі Полацкае княства як частку Кіеўскай Русі [80; 40; 75; 41]. У першай палове ХVIII стст. даследаваннем гісторыі беларускіх княстваў займаўся В.Н. Тацішчаў. У яго мнагатомным сачыненні “История Российская” асветлены многія пытанні старажытнай дзяржаўнасці. У “Истории Российской” змяшчаюцца шматлікія звесткі пра Полацкую зямлю, таму што ў Тацішчава меўся Полацкі летапіс, які пазней быў згублены. У рабоце разгледжаны працы У.Е. Данілевіча і М.В. Доўнар – Запольскага. У.Е. Данілевіч у працы “Очерк истории Полоцкой земли до конца ХIV столетия” сабраў шмат крыніц і зрабіў сур’ёзнае даследаванне [23]. У пачатку 20 –х гадоў напісаў сінтэтычную працу па гісторыі Беларусі М.В. Доўнар – Запольскі. Ён адным з першых выразіў дакладную нацыянальную накіраванасць сваіх даследаванняў. Так, у адной са сваіх першых работ “Очерк истории Кривической и Дреговической земель до конца ХІІ столетия”, значная ўвага была нададзена даследаванню органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў старажытны перыяд. Адной з асаблівасцей палітычнага ладу ўсходнеславянскіх зямель і княстваў, вучоны лічыў так званую валасную сістэму кіравання, калі горад быў арганічнай часткай сваёй воласці і ў адміністрацыйных адносінах не аддзяляўся ад яе. Органам кіравання ўсёй воласцю было веча [24]. У працы У.М. Ігнатоўскага “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” даволі падрабязна характэрызуецца гісторыя Беларусі ў “Полацкі перыяд” ІХ – ХІІІ стст. [35]. Разгледжаны працы гісторыкаў Б.Д. Грэкава, М.Н. Ціхамірава, Б.А. Рыбакова, І.Я. Фраянава, З.Ю. Капыскага [19; 81; 66; 84; 43]. У працы М.Н. Ціхамірава “Древнерусские города” апісаны падзеі ў Полацкай зямлі, зроблены абгрунтаваны вывад, што ў ХІІ ст. ў Полацку складваўся той палітычны лад, які знаёмы нам паводле Ноўгарада Вялікага [81]. Тое ж самае можна казаць пра працы І.Я. Фраянава, які ўслед за Ціхаміравым сцвярджае, што гісторыя Полацка ў многім падобная да гісторыі Ноўгарада. Але І.Я. Фраянаў крытычна ставіцца да ацэнкі М.Н. Ціхаміравым ролі класаў і класавай барацьбы ў гісторыі Полацкай і іншых зямель. На думку І.Я. Фраянава, класаў у тыя часы не існавала, бо працэс класаўтварэння быў незавершаны, мелі месца народныя рухі і хваляванні, а не класавая барацьба [82]. Гісторыя Полацкага княства з выкарыстаннем пісьмовых крыніц і дадзеных археалогіі выкладзена Л.В. Аляксеевым ў грунтоўнай манаграфіі “Полоцкая земля в ІХ – ХІІІ вв.: Очерки истории Северной Белоруссии”, а гісторыя Смаленскага княства – у кнізе “Смоленская земля в ІХ – ХІІІ вв.: Очерки истории Смоленщины и Восточной Белоруссии”. Аўтар зрабіў выснову, што Полацкае княства ў раннім сярэднявеччы было самастойнай палітычнай адзінкай з арыгінальнай культурай. У сваёй апошняй працы “Западные земли домонгольской Руси”, Л.В. Аляксееў абагульніў дасягненні рускай і беларускай археалогіі ў даследаванні беларускіх зямель ІХ – ХІІІ стст [1]. Этнічныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў ІХ – ХІІІ стст., якія адстойваюць ідэю існавання адзінай старажытнарускай народнасці, разглядае Э.М. Загарульскі [30], аб чым сярод даследчыкаў існуюць альтэрнатыўныя погляды. Г.В. Штыхаў лічыць, што старажытнаруская народнасць канчаткова не сфармавалася і сам тэрмін спрэчны. Ён таксама распрацаваў пытанні гарадскога кіравання, дзейнасці полацкага веча, яго складаных адносін да княжацкай улады [90]. У працы беларускага гісторыка А.П. П’янкова “Происхождение общественного и государственного строя Древней Руси”, вучоны сцвярджае, што на землях усходніх славян Кіеўская Русь была не першым дзяржаўным утварэннем, бо да яе існавала шэраг дзяржаўных утварэнняў у якія ўваходзілі і беларускія землі [63]. М.І. Ермаловіч, выкарыстоўваючы даныя летапісаў, тацішчаўскіх звестак, тапанімікі, археалогіі, выклаў гісторыю беларускіх зямель пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем Вялікага княства Літоўскага [28]. У працы Я.У. Новікава “Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца ХІІ ст.” даследчык разглядае з’яву вайны ў палітычным кантэксце і прасочвае яе эвалюцыю ад інструмента ў барацьбе за магутнасць да самадастатковага фактару гісторыі. Аўтар узнаўляе хаду падзей беларускай ваенай гісторыі, паказвае ўплыў вайны на развіццё грамадства [56; 57]. Важнай Крыніцай па гісторыі ўсходнеславянскіх зямель Х – пач. ХІІ ст. з’яўляецца “Аповесць аб мінулых часах” (“Повесть временных лет”), у якой прадстаулены каштоўныя звесткі пра палітычную гісторыю Полацкага княства [45]. Важныя звесткі прадстаўлены ў старажытнарускім творы “Слова пра паход Ігаравы”, ў якім змешчаны дадзеныя адносна ваеннай і палітычнай гісторыі Русі, ў тым ліку і беларускіх зямель. У творы асобная ўвага надаецца полацкаму князю Усяславў Брачыславічу і яго дзейнасці на пасадзе кіеўскага князя ў 1068 г. [73]. Каштоўныя звесткі па гісторыі Усходней Еўропы змешчаны ў ісландскай “Сазе аб Эймундзе” (“Eymundar Saga”), у якой большасць звестак носяць міфічны характар, але некаторыя паведамленні можна разглядаць як сапраўдныя гістарычныя падзеі [38].
|