История государственности на белорусских землях в IХ - ХII вв. |
|||
Статьи, касающиеся различных аспектов истории Беларуси: Бессмертный К. С. Древнерусское Вече Архаические черты древнерусской дружины Статьи: Усталяванне княжацкай улады ў Полацку ІХ - Х стст. Арганізацыя ўлады Полацкім княстве ХІ ст. Научная работа: Кежа Ю.М. Палітычная сістэма Полацкага княства ў ІХ-ХІІ стст.
|
|||
УСТАЛЯВАННЕ КНЯЖАЦКАЙ УЛАДЫ Ў ПОЛАЦКУ (ІХ – Х стст.)
Кежа Ю.М. (ПДУ) Навуковы кіраўнік: к.г.н., дацэнт Дук Д.У.
Даследванне разглядае феномен княжацкай улады, як адзін з галоўных фактараў фарміравання дзяржаўнасці ў Полацкім княстве ІХ – Х стст. Прасочваецца яе эвалюцыя ад родапляменных мясцовых правадыроў, да прышлых варажскіх князеў. У працы адлюстраваны працэс усталявання нарманскай улады на ўсходнеславянскіх землях, якая прыйшла на змену улады мясцовай родаплемянной арыстакратыі.
З паведамлення аб запрашэнні варагаў зразумела, што ў ІХ ст. існавала воласць начале з Полацкам, які заснавала славянскае племя крывічоў яшчэ да таго, калі тут з’явіліся варагі начале з князем Рурыкам. Паведамленне засведчыла існаванне Полацка як цэнтра пэўнай тэрыторыі – воласці, якая была дзяржаўным утварэннем яшчэ да 862 г. Як адзначае У.М. Ігнатоўскі: “Яшчэ да заклікання вядомых нам князеў – варагаў (862) пачалі тут складацца воласці – княствы” [7, с. 34]. А.П. П’янкоў выказвае думку аб існаванні вялікага Крыўскага племяннога саюза, ў які ўваходзіла Полацкая зямля [13, с. 34]. Аб наяўнасці ў Полацку князеў да летапіснага запрашэння варагаў пазначае Нестар у “Повести временных лет”: “Словении начали держать свое княженiе въ Новгороде, а другое на Полоте, иже Полочане” [8]. Прыблізна ў той час, калі ў Наўгародскую землю былі запрошаны варагі, Полацк меў сваіх мясцовых князеў, пра якіх упамінае Эймундава сага [2, c. 47]. Імены іх не захаваліся, але пісьмовыя крыніцы адзначаюць асаблівасць Полацка – існаванне тут дынастыі крывіцкіх князёў, правы якой захоўвалісь на працягу многіх пакаленняў. Полацкія князі, якія ў летапісах называюцца крывіцкімі, з’яўляліся сюзерэнамі тэрыторыі, дзе ажыццяўлялася іх улада, як гэта назіралася ў іншых сярэдневяковых дзяржавах [2, c. 48]. Князь быў прадстаўніком мясцовай родаплеменнай знаці і быў такім чынам элементам мясцовым. Кожная воласць кіравалася збоку ўстаноўча – заканадаўчага – вечам, а з боку выканаўчага – князем [7, с. 34]. Веча выбірала князя і адмаўляла яму ў даверы, калі ён парушаў пастаўленыя ўмовы, абвяшчала вайну і заключала мір з суседзямі [3, с. 31 – 32]. А.П. П’янкоў, у сваёй працы “Происхождение общественного и государственного строя Древней Руси” пазначае, што княжацка – дружынная арганізацыя VIII – IX стст., якая абараняла інтарэсы баяр, была створана самімі баярамі для падаўлення супраціўлення народных мас [13, с. 171]. Племянныя князі выбіраліся з ліку валасных па праву старшынства, па маральных якасцях і ваенных здольнасцях [3, с. 33]. Княжэнні, якія існавалі ва ўсходніх славян да другой паловы ІХ ст. умацоўвалі становішча баярства. Князь такім чынам быў падпарадкаваны ўладзе веча (старэйшын). Як пазначае М.К. Любаўскі, пасля аб’яднання усходніх славян пад уладай варагаў, адбылася дыферыенцыяцыя ваенна – гандлевага класа: “Вследствие усложнившихся задач по обороне и управлению страны трудно уже стало соединять одновременно торговую профессию с ремеслом княжескаго дружинника. Так из военно – торгового класса Руси выделился особый, специально – военный класс – княжеской дружины” [9, с. 88]. Гэты клас, пасля надання яму статуса трымальніка улады перастаў лічыцца прышлым элементам, ён набыў ролю элемента мясцовага. У гэтых адносінах найважнейшым працэсам ІХ ст. было разлажэнне ваеннай дэмакратыі і нараджэнне дзяржавы як новага спосабу ўладкавання грамадства з уладай як галоўным элементам дзяржаўнай структуры. Як было адзначана вышэй, наяўнасць дзяржаўнага ўтварэння ў Полацкай зямлі фіксуецца яшчэ да 862 г., але гэта дзяржаўнае ўтварэнне было заснавана на уладзе мясцовай арыстакратыі і г.з. улада канцэнтравалася у руках родаплемянной вярхушкі якая абмяжоўвалася тэрыторыяй зямлі галоўнага горада. Пасля прыходу варагаў, для якіх мясцовыя інтарэсы не былі вызначальнымі, ідзе працэс зліцця асобных зямель у адзіны дзяржаўны арганізм. У гэтым працэсе на ролю найбольш верагоднага носьбіта ўлады прэтэндавала вайсковая знаць: князі з іх дружынамі. У гэтай сувязі вайсковы элемент быў вызначальным. Невайсковая земская знаць, чыя сіла засноўвалася на традыцыйным аўтарытэце і асабістых сувязях з супляменнікамі прайграла барацьбу за ўплыў на грамадства. У гэтай сувязі, сімвалічным будзе момант запрашэння варагаў славенамі, крывічамі і чуддзю ў 862 г. Гэта новы этап у эвалюцыі дзяржаўнага ладу ад родаплемянной арыстакратыі да княжацкай улады якая абапіралася на дружыну як галоўную вайсковую сілу. Такім чынам княжацкая ўлада заснаваная на прышлай нарманскай аснове пачала фарміравацца ў другой палове ІХ ст. Як піша М.К. Любаўскі: “Так, среди восточнаго славянства с прибытием варяжских князей образовалось особое, отделенное от всего остального населения общество, имевшее свою особую организацию, - общество, которое можно назвать княжеским” [9, с. 90]. Полацк з 60-х гг. ІХ ст. уваходзіць у сферу інтарэсаў Ноўгарада, і трапляе пад уплыў той палітыкі якую праводзіць Рурык з мэтай поўнага падпарадкавання паўночнай часткі шляху “з варагаў у грэкі”. Гэта пацвярджае і той факт, што будаванне Ноўгарада, і раздача Рурыка сваім паплечнікам Растова і Белавозера мелі стратэгічнае значэнне, бо кантралявалі маршруты з Балтыкі на вярхі Волгі, Полацк жа панаваў над Дзвіной. Дакладна невядома, што уваходзіла ў кампетэнцыю князя ІХ – Х стст. і ў якіх адносінах ён быў з мясцовай арыстакратыяй (старажытным вечам). Цалкам магчыма, што Рурык быў запрошаны як найміт для правядзення пэўнай вайсковай аперацыі, і гэтак жа магчыма, што пасля гэтага ён звярнуў свой погляд на магчымасць захопу ўлады. Верагодна яму спадарожнічаў поспех і ён вырашыў развіць яго захопам улады над тымі хто яго запрасіў. Як лічыць І.Я. Фраянаў, у ходзе перавароту Рурык перанішчыў мясцовых наўгародскіх князёў і шмат знаці [14, с.10 – 11]. Невядома, як быў прыняты пасаднік Рурыка ў Полацку, калі ў ім існавала мясцовая крывіцкая дынастыя. Верагодна, што жыхары Полацка прынялі новага князя, бо можна меркаваць, што полацкая знаць была зацікаўлена ў прышлым князе, і верагодна ўдзельнічала разам са славенамі і чуддзю ў запрашэнні варагаў. Сістэма ўлады якая склалася з прыходам нарманскіх князёў, забяспечыла інтарэсы амаль усіх слаёў тагачаснага грамадства на землях усходніх славян, балтаў і фіна – уграў [11, с. 139]. У асобе князя тагачаснае грамадства стала ўвасабляць гаранта абароны ад знешніх ворагаў (гэты абавязак захаваўся за князем і ў пазнейшыя часы) і ахоўніка ўнутранага парадку. Задача падтрымання ўнутранага парадку ўключала шматлікія аспекты: ад спынення міжплемянной і міжрадавой варажнечы, да барацьбы з разбоем. У гэтай сувязі інтарэсы забеспячэння ўнутранага парадку і агульнае ўскладненне структуры грамадства зрабілі звычаевае права недастатковым інструментам кіравання і дапоўнілі будову ўзніклай дзяржавы на славянскіх, балцкіх і фіна – угорскіх землях другім элементам: пісанымі законамі [5, с. 154]. У Полацку месцам знаходжання князя і яго дружыны з ІХ ст. з’яўляецца гарадзішча, а Верхні замак, з сярэдзіны ХІ ст. выкарыстоўваўся для адміністрацыйна – цэрыманіяльных мэт [6, с. 39]. Якія былі адносіны прышлага князя з мясцовай ўладай? Пры разглядзе гэтага пытання трэба звярнуць увагу на тое, што веча, якое сваімі каранямі ўходзіць у родаплеменныя сходкі, якімі ў сваю чаргу кіравала мясцовая арыстакратыя, праходзіць тры асноўныя этапы, якія вылучыў Б.Д. Грэкаў: дадзяржаўны (веча фактычна кіруе грамадствам), дзяржаўны (эпоха Кіеўскай Русі, веча фактычна не функцыяніруе) і перыяд феадальнай раздробленасці (веча зноў набірае моц) [4]. ІХ – ХІ стст. – гэта другі этап у палітычным развіцці ўсходнеславянскіх земляў, у якім веча фактычна знікае і на яго месца прыходзіць моцная княжацкая ўлада. Як сцвярджае І.Н. Беляеў, Рурык з братамі былі прызваны славенскім (ладажскім ці наўгародскім) вечам і залежалі ад яго. Падобным чынам полацкім вечам (“залежным ад наўгародскага”), быў запрошаны першы вядомы нам полацкі князь Рагвалод, з мэтай адасобіцца ад Ноўгарада, які знаходзіўся ў такой жа залежнасці ад веча як і Рурык ў ІХ ст. [1, с. 311]. А.Н. Насонаў піша: “Можем только указать на то, что известные нам факты заставляют предполагать существование в Полоцке Х в. местного феодального класса, в интересах которого было создать аппарат принуждения, распространяя его действие на значительное территориальное объединение и бороться за увеличение своих доходов” [10, с. 132]. Гэта сведчыць аб тым, што ў Полацку да запрашэння Рагвалода было панаванне мясцовай родапляменнай ўлады. Але пасля прыходу Рагвалода сітуацыя змяняецца. Пасля 907 г. і да 980 г. няма ніякіх звестак аб падначаленым стане Полацка Кіеву, а тым больш Ноўгараду. Да 80-х гадоў Х ст. Полацк не згадваецца ў пераліку падзей, што разгортваліся вакол галоўнага горада Русі. Раздача гарадоў кіеўскага князя Святаслава сваім сынам у 969 г. выяўляе толькі тры цэнтры падпарадкаваныя Кіеву, астатнія трымаліся асобна, у прыватнасці Полацк [12, с. 77]. У летапісах гаворыцца аб тым, што ўжо ў 980 г у Полацку быў свой князь, незалежны ад Кіева – вараг Рагвалод, які як паведамляе летапіс “пришелъ и-заморья” [8]. Магчыма, што ў сярэдзіне Х ст. Полацкае княства апынулася перад тымі жа праблемамі, перад якімі стаялі паўночныя землі ўсходніх слявян сярэдзіны ІХ ст.: “И не бе в нихъ правды, и въста родъ на родъ, и беша в нихъ усобице, и воевати почаша сами нася” [8]. Полацкая зямля ў раннім сярэднявеччы, знаходзілася на мяжы балта – славянскіх кантактаў, як і Наўгародская зямля, якая знаходзілася на мяжы кантактаў славяна – фіна – угорскіх. У запрашэнні Рурыка прымалі ўдзел як прадстаўнікі славянскіх плямёнаў (славене і крывічы), так і прадстаўнікі фіна – угорскіх пляменаў (чудзь і мера). Паведамленне “не бе в нихъ правды, и въста родъ на родъ”, гаворыць аб сутыкненнях паміж рознымі этнічнымі групамі. Тое ж самае адбылося і ў Полацку ў сярэдзіне Х ст. Такім чынам у выніку сутыкненняў паміж крывічамі і балцкімі плямёнамі неабходна было запрасіць трэццю асобу – Рагвалода. У Лаўрэнцьеўскім летапісу больш падрабязна растлумачваецца, што Рагвалод “держащю і владеющю Полатьскую землю” [8]. Гэта паведамленне сведчыць аб канцэнтрацыі ўсёй ўлады ў руках князя. Рагвалод быў пачынальнікам полацкай княжацкай лініі, г.зн. яго падтрымлівала пэўная частка мясцовага грамадства, якую ён абараняў ад знешняй пагрозы і быў ахоўнікам унутранага парадку. Такім чынам, у перыяд другой паловы ІХ ст. ідзе ломка традыцыйнай сістэмы кіравання, дзе на змену мясцовай родапляменай знаці, якая была да гэтага часу носьбітам вярхоўнай улады прыходзіць князь са сваёй дружынай, які займае былое месца баярскай арыстакратыі. У гэтай сувязі, Полацкае княства ў сярэдзіне Х ст. выступае як незалежная дзяржава са сваім князем, які абараняе інтарэсы свайго княства, праводзіць актыўную ўнутраную і знешнюю палітыку. У гэты перыяд Рагвалод з’яўляецца носьбітам вярхоўнай улады ў Полацкай зямлі, абапіраючыся на тыя колы грамадства якія яго запрасілі. Пасля захопу Полацка Уладзімірам Святаславічам і забойствам Рагвалода, Полацк губляе сваю незалежнасць і на пэўны час уваходзіць у сферу інтарэсаў Кіева.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
Северо – Западной Руси, от древнейших времен, до Люблинской унии, Ч. 1: [Строй жизни Полотска и ВКЛ]. – М. – 456 с.
люты 1917 г. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш.; Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн.: Выш. шк., 2003 – 416 с. 3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / І.П. Крэнв, І.І. Коўкель, С.В. Марозава, С.Я. Сяльверстава, І.А. Федараў. – Мн.: РІВШ БДУ, 2000. – 656 с.
578 с. 5. Данилевич В.Е. Очерки истории Полоцкой земли до конца XIV столетия: Тип. В.I. Завадского, 1896: 260 с. 6. Дук Д. Древо жизни Полоцкого городища // Родина. – 2007. - №10. – С. 37 – 39. 7. Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Уступ. арт. А.Н. Грыцкевича; Камент. і заўвагі Э.Н. Гнеўкі. – 5-е выд. – Мн.: Беларусь, 1992. – 190 с., [12] л. іл. 8. Лаврентьевская летопись / Под ред. Е.Ф. Карского. – [Респ. изд. 1926 - 1928 гг.] – М.: Яз. Рус. культуры: Кошелев, 1997. – М, VIII, 733 с. – [Полное собрание русских летописей]. 9. Любавский М.К. Лекции по древней русской истории до конца XVI века / проф. М.К. Любавский. – (Изд. 3-е). – Москва. [М. и С. Сабашниковы], 1918. – 306 с. 10. Насонов А.Н. Русская земля и образование территории древнерусского государства / А.П. Насонов. – Изд. 2-е, стереотипное. - Спб.: Наука, 2006. – 412 с. 11. Новікаў Я.У. Ваенная гісторыя беларускіх земляў ( да канца ХІІ ст.). Том. 1 / Ягор Новікаў. – Мн.: Логвінаў, 2007. – 208 с. 12. Оргищ В.П. Древняя Русь: Образование Киевского государства и введение христианства / Под. ред. Е.М. Бабосова . – Мн.: Наука и техника, 1988. – 150 с. 13. Пъянков А.П. Происхождение общественного и государственного Строя Древней Руси / А.П. Пъянков Изд.-во БГУ, 1980. – 208 с. 14. Фроянов И.Я. Исторические реалии в летописном сказании о призвании варягов // Вопросы истории. Москва, 1991. - №6. – С. 7 – 10.
|