История государственности

     на белорусских землях

           в IХ - ХII вв.

 

Статьи, касающиеся различных аспектов истории Беларуси:

Бессмертный К. С. Древнерусское Вече

Новгородско-псковское вече

Архаические черты древнерусской дружины

 Славянская дружина

Статьи:

Усталяванне княжацкай улады ў Полацку ІХ - Х стст.

Арганізацыя ўлады Полацкім княстве ХІ ст.

Научная работа:

Кежа Ю.М. Палітычная сістэма Полацкага княства ў ІХ-ХІІ стст.

 

 

 На главную

АРГАНІЗАЦЫЯ ЎЛАДЫ Ў ПОЛАЦКІМ КНЯСТВЕ ХІ ст.

 

Кежа Ю.М. (ПДУ)

Навуковы кіраўнік: к.г.н., дацэнт Дук Д.У.

 

Дадзеная праца прысвечана асноўным палітычным інстытутам Полацкага княства ХІ ст. Прааналізаваны кампетенцыі, якія выконваў полацкі князь, надаецца ўвага яго  адносінам з баярскай арыстакратыяй, якая вылучаецца са старэйшай княжацкай дружыны і стварае канкурэнцыю князю ў барацьбе за ўладу. 

 

Гісторыя Полацкага княства ХІ ст. у параўнанні з астатнімі землямі Русі мае свае асаблівасці. Вядома, што пасля смерці кіеўскага князя Яраслава Уладзіміравіча ў 1054 г., на землях паўднёвай Русі пачаліся міжусобіцы паміж яго сынамі. Кіеўская Русь уваходзіць у перыяд феадальнай раздробленасці. Што датычыцца Полацка, то да 1104 года мы не маем сведчанняў аб княжацкіх міжусобных спрэчках і войнах паміж прадстаўнікамі Рагвалодавічаў – Усяславічаў.

ХІ ст. – гэта перыяд у гісторыі Полацкай зямлі, калі вярхоўная ўлада належыць полацкаму князю. Але характар палітычнага ўладарніцтва князя нельга назваць манархіяй, так як яго улада не была абсалютнай. Дзяржаўны лад Полацкага княства ХІ ст. можна назваць раннефеадальнай дуалістычнай манархіяй, бо ён адлюстроўвае палітычны дуалізм, увасоблены ў двух цэнтрах улады: князя і баярскай арыстакратыі [14, с. 18]. Але ўсё ж такі носьбітам вярхоўнай улады ў вачах народных мас лічыўся князь як прадстаўнік усей зямлі. Гэтаму спрыяла і распаўсюджванне хрысціянства, згодна з якой вярхоўная ўлада ўвасоблена ў руках аднаго чалавека – манарха.

Як адзначае В.І. Сергеевіч: “Народ сознает свою неспособность устроиться без князя и вместе с тем понимает необходимость дать ему высокое положение в своей среде, без чего не было бы возможно достижение целей призвания; князь есть народная власть” [11, с. 143].

Гэта “высокае палажэнне” князя трэба разглядаць з двух бакоў. З аднаго боку мэта запрашэння князя: абарона зямлі ад знешняй пагрозы і ахова ўнутранага парадку ў княстве – ў гэтым роля князя як народнай ўлады. З другога боку – гэта сукупнасць адносінаў, вылучаемых князя з народнай прасторы, князь становіцца не толькі ва главе агульнаправавога ўклада народнай абшчыны, але і па-за яе межамі ў сферы асабовага княжага права [9, с. 182]. Трэба мець на ўвазе, што князь і абшчына не былі антаганістамі. Як было адзначана вышэй, князь з’яўляўся неабходным элементам сацыяльна – палітычнай структуры старажытнарускіх гарадоў – дзяржаў. Вось чаму летапісцы з вялікай трывогай фіксавалі усе перыяды безкняжжа. Князі, імкнуліся усталяваць больш тесны кантакт з гарадской абшчынай, практыкавалі арганізацыю піроў і падараванняў, што садзейнічала росту іх папулярнасці [6, с. 82].

У функцыі князя перш за ўсё ўваходзіла арганізацыя абароны сваёй зямлі. А.Е.Праснякоў адзначае, што князь – “вождь и организатор народного ополчения, глава общего управления земли, охранитель внешней безопасности и внутреннего мира, внутреннего наряда” [10, с. 197]. Ахова ўнутранага міра адносіцца да ўсяго насельніцтва і ажыцяўляецца праз адміністрацыйную дзейнасць князя або яго агентаў, ахова ўнутранага “наряда” стварае для асобных ліц або груп прывілею непасрэднай абароны княжацкай улады, абароны, якая мае права на асобнае пакаранне, незалежных ад сістэмы пакаранняў, прынятых у агульным народным праве [9, с. 184].

Трэба адзначыць, што князь на Русі ХІ – ХІІ стст. з’яўляуся неабходным элементам сацыяльна – палітычнай арганізацыі грамадства. Адсутнасць князя ставіла жыццё княства на мяжу небяспекі перад знешнім светам. Як адзначае І.Я. Фраянаў: “в князьях волостные общины нуждались прежде всего как в военных специалистах, призванных обеспечить внешнюю безопасность” [17, с. 513]. У асобе князя ХІ ст. засталіся рысы вайсковага правадыра часоў ваеннай дэмакратыі [17, с. 514]. Яркім прыкладам князя – воіна ў гісторыі Полацкай зямлі ХІ ст. быў Усяслаў Брачыславіч, які больш паловы свайго жыцця правёў у ваенных сутыкненнях. Як адзначае М.В. Доўнар – Запольскі: “В Древней Руси полководцем мог быть только князь, просто потому, что беспорядочное земское ополчение только слушалось и боялось князя. Дружина служила князю и только ему повиновалась” [5, с. 35].

Да ліку ваенных абавязкаў князя адносілася забеспячэнне войска зброяй і конямі [17, с. 517]. Невыкананне гэтых абавязкаў магло прывесці да выгнання князя. Аб гэтым сведчыць паўстанне 15 верасня 1068 г., якое паднялі ў Кіеве гараджане, патрабуючы ад кіеўскага князя Ізяслава коней і зброі для абароны ад полаўцаў [8]. Каб задавальніць вайсковую патрэбу ў конях, князі пашыралі развіццё конегадоўлі [83, с. 55 – 59].

Такім чынам, ваенная функцыя князя была адной з самых галоўных, якая патрабавала найбольшай энергіі і сродкаў [12, с. 349]. Як вайсковы кіраўнік, князь ХІ ст. быў падобны на вайсковага правадыра папярэдніх часоў.

Вайскова – дыпламатычная дзейнасць князя мела мэтай перш за ўсе забеспячэнне знешняй бяспекі грамадства. Унутраная бяспека – другая задача княжацкай ўлады. На першым месцы тут стаіць княжацкі суд. У параўнанні з папярэднім перыядам, функцыі князя ў гэтай сферы былі істотна пашыраны [10, с. 199]. Княжаскі двор з’яўляўся первічным месцам суда [8]. Судовыя справы князь ажыццяўляў праз штат судовых агентаў, якія займаліся судовымі цяжбамі, але нягледзячы на гэта, асабовы княжацкі суд лічыўся самым галоўным. Паведамленне ў “Слове пра паход Ігаравы” аб полацкім князе Усяславе Брачыславічы: “Всеславъ князь людемъ судяше” [13, с. 90], гаворыць аб функцыях кіравання судовым працэсам, што абараняла апошні ад злоўжывання з боку цівуноў [2, с.161]. Асабовае кіраванне князем судовым працэсам адпавядала пажаданням народных мас [17, с. 518]. Гэта тлумачыцца народнай думкай, што князь “без греха”, а ва ўсіх парушэннях і злоўжываннях павінны яго саветнікі. Трэба адзначыць, што княжаскі суд вяршыўся галосна, ў прысутнасці прадстаўнікоў мясцовых абшчын [10, с. 200]. Асабовы ўдзел князя ў судовых справах гаворыць аб перажытках архаічных часоў. На ХІ ст. прыпадае актыўная законатворчая дзейнасць князеў. Сярод іх: “Праўда Яраслава”, “Праўда Яраславічаў”.

Акрамя суда, князь ажыццяўляў некаторыя паліцэйскія функцыі з дапамогай сваіх чыноўнікаў [17, с. 521]. Функцыі органаў цантральнага кіравання выконвалі некаторыя службовыя асобы, такія як пасаднік, тысяцкі, сотнік, падвойскі, цівун, а таксама вышэйшыя прадстаўнікі праваслаўнай царквы – епіскап і ігумены [19, с. 62]. 

Пасля прыняцця на землях Русі хрысціянства, князі адстраняюцца ад выканання рэлігійных абавязкаў, але на іх лажыліся абавязкі аб распаўсюджанні новай веры і матэрыяльнаму забеспячэнню духавенства.  Менавіта гэтыя функцыі выконваў унук Рагвалода – Ізяслаў, калі знаходзіўся на пасадзе полацкага князя. З увядзеннем хрысціянства княжацкая ўлада узмацняецца. Як адзначае І.Д. Беляеў: “Христианская церковь, введенная преимущественно князьями и ими первоначально поддерживаемая, естественно должна была и сама поддерживать князей” [12, с. 101].  

Як адзначаюць М.В. Доўнар – Запольскі, В.І. Сергеевіч А.Е. Праснякоў, паслабленне княжацкай ўлады назіраецца ў другой палове ХІ ст. [4; 10; 12]. Княжацкая ўлада пачынае істотна абмяжоўвацца баярскай арыстакратыяй, якая пачынае вылучацца з княжацкай дружыны. Як адзначае А.Е. Праснякоў, баярства ў гарадах складалася са змешанага нарманскага і славянскага (мясцовага паходжання) насельніцтваў [9, с. 366]. Але як адзначае І.Я. Фраянаў, мясцовая арыстакратыя ў асобных землях, пачала знішчацца з пачаткам княжэння Уладзіміра Святаславіча [15]. Таму можна меркаваць, што варажскае (з часам славянізаванае) баярства, якое з цягам часу выйшла з княжацкай дружыны, дамінавала ў палітычным жыцці над баярствам мясцовага паходжання.

Арыстакратыя, якая выйшла з княжацкай дружыны, становіцца моцнай сілай, якая складае князю шмат перашкод ва ажыцяўленні ўласнай палітыкі ў выглядзе веча. Аднак першыя рэальныя згадкі аб сапраўдных вечавых сходах адносяцца ў Ноўгарадзе да 1016 г., Кіеве – 1068, Полацку – 1151 г. [8]. Трэба адзначыць, што першыя згадкі пра існаванне веча ў Полацку адносяцца да другой паловы ХІІ ст., у той час як у астатніх цэнтрах Русі веча функцыянавала ўжо ў першай палове ХІ ст.

Як вядома феадальная раздробленасць на паўдневых землях Русі пачалася з сярэдзіны ХІ ст., калі пачаліся міжкняжацкія усобіцы паміж сынамі Яраслава Уладзіміравіча. У гэтай сувязі, кіеўская арыстакратыя усведамляючы аб паслабленні княжацкай ўлады пачынае падымаць гарадскія нізы на паўстанне, што і адбылося ў 1068 г. У Ноўгарадзе ўсведамленне аб  аслабленні княжацкай улады адбылося яшчэ пасля смерці Уладзіміра Святаславіча ў 1015 г. Такім чынам, з падзеннем княжацкай ўлады, М.В. Доўнар – Запольскі адзначае: “Вече контролирует деятельность князя и делит с князем верховную власть в стране” [5, с. 37].

Што датычыцца Полацка, то не дзіўна што першае упамінанне аб мясцовым вечы адносіцца толькі да сярэдзіны ХІІ ст. Гэта гаворыць аб сільнай княжацкай уладзе ў гэтым княстве і пераемнасці улады адной лініі на працягу стагоддзя.

Што уяўляла сабой баярства, якое пачынае ствараць князю моцную канкурэнцыю, абмяжоўваючы яго дзейнасць амаль ва усіх палітычных сферах?

М.М. Карамзін,  шукаў у слове “боярин” славянскія карані і лічыў, што гэты тэрмін паходзіць ад слова “бой” [7]. Можна пагадзіцца з версіяй М.М. Карамзіна, бо старэйшая дружына князя, якая ўдзельнічала ў бітвах называлася “баярства”, потым гэты слой трансфармаваўся ў дзяржаўных дзеячоў і набыў другі сэнс.

Як адзначае І.Я. Фраянаў: “бояре предстают перед нами прежде всего как лидеры, управляющие обществом, т.е. выполняющие известные общеполезные функции  [17, с. 557]. Баяры замянілі мясцовую родаплемянную вярхушку, якая з цягам часу зыйшла з гістарычнай арэны ў выніку падзення рода – пляменнага строя і ўзнікненнем новай сацыяльнай арганізацыі.

Не вызывае ніякага сумнення, што баярства выйшла з верхніх слаёў дружыны. На гэта ўказваюць летапісы, ў якіх баяры называюца “лутшей”, “старейшей”, “передней”, “большей” дружынай.

Адносіны князя з дружынай былі двухбаковыя. З аднаго боку князь клапаціўся аб сваіх дружыніках, забяспечваючы іх за кошт прамых жалаванняў ці надаючы ім збор даніны з падуладных пляменаў. З другога боку дружына была апорай князя і адплата дружынікаў насіла неэканамічны і нематэрыяльны характар і мела выгляд абавязку абараняць князя і ягоныя інтарэсы коштам уласнага жыцця  [3, с. 116 – 122]. У выніку князь і дружына ўтваралі прафісійную групу ваяроў, звязаную карпаратыўным духам і асабістай адданасцю. Князь быў бясспрэчным лідэрам, але мусіў прыслухоўвацца да голасаў дружыннікаў пры вырашэнні ўсіх пытанняў  [3, с. 112 – 115]. Такія адносіны паміж князем і яго паплечнікамі адбываюцца ў ІХ – Х стст. У ХІ ст. галоўнай апорай князя застаецца малодшая дружына, якая і выконвае ваенныя абавязкі. Старэйшая дружына ў выглядзе баяр займае месца арыстакратыі, якая стрымлівае княжацкія намаганні ў ажыцяўленні сваіх інтарэсаў.

Такім чынам, баяры дасягнулі прывелеяванага становішча і пэўнага палітычнага весу дзякуючы службе князю, сам жа князь на Русі з сярэдзіны ХІ ст. пападае ў пэўную залежнасць ад баярства.

Полацк адрозніваўся ад астатніх зямель Русі яшчэ і тым, што ў Полацку збліжэнне мясцовага класу феадалаў з князем было больш поўным, у параўнанні з тымі землямі дзе было нормай частая змена князеў, як напрыклад у Ноўгарадзе, Кіеве і Пераяслаўлі [1, с. 215].  

У Полацку баяры ажыццяўляюць уплыў на дзейнасць князеў Ізяслава Уладзіміравіча і Брачыслава Ізяславіча па прычыне іх малалетства, але з набыццем сталага ўзросту, полацкі князь фактычна адзін кіруе сваім княствам. Баярства выступае толькі як дарадчы орган. Так Брачыслаў, у адказ на прапанову нарманскай службы, просіць час каб параіцца са сваімі мужамі, якія даюць яму грошы. У гэтых “мужах” можна бачыць баярскую думу як  Г.В. Штыхаў [18, с. 75], або вечавы лад [15]. Хутчэй за ўсе гэта была баярская дума, якая з’яўлялась дарадчым органам, але яна яшчэ не абмяжоўвае княжацкую уладу як гэта адбылося ў ХІІ ст. Гэта яшчэ не вечавы лад, бо першы летапісны ўспамін пра полацкае веча адносіцца да 1151 г.

Такім чынам, ў ХІ ст. Полацкае княства дасягнула свайго росквіту. Гэта перш за ўсе праявілася ва ўсталяванні асобнай полацкай дынастыі князеў – патомкаў Рагвалода. Полацкія князі: Брачыслаў Ізяславіч і Усяслаў Брачыславіч кіравалі Полацкай зямлей ўсе ХІ ст. У гэты перыяд у Полацку не было міжусобных княжацкіх спрэчак, якія назіраюцца на астатніх землях Русі з другой паловы ХІ ст. На працягу ўсяго стагоддзя існавала пераемнасць улады па адной княжацкай лініі ад бацькі да старэйшага сына. Па другое, росквіту Полацкага княства спрыяла дальнабачная палітыка Брачыслава і Усяслава. За гэты перыяд тэрыторыя Полацкага княства была значна пашырана за кошт падпарадкавання Ніжняга Паддзвіння, было заснавана шэраг умацаваных пунктаў на мяжы славяна – балцкіх кантактаў, што спрыяла узмацненню княжацкай улады ў гэтых месцах, бо тут канцэнтраваліся даходы са сбору княжацкай даніны з падуладных пляменаў.

У арганізацыі ўлады Полацкага княства ХІ ст. назіраюцца пэўныя адрозненні ад зямель астатняй Русі. Полацкае княства на поўстагоддзя пазней (пач. ХІІ ст.) за астатнія землі ўступіла ў стадыю феадальнай раздробленасці. Гэта тлумачыцца наяўнасцю ў князей адзіных нашчадкаў. У асобе полацкага князя была  увасоблена вярхоўная ўлада ўсёй зямлі. Князь выконваў ролю ахоўніка сваёй зямлі, забяспечваў унутраны парадак. Негледзячы на гэта, пэўны ўплыў на палітычнае жыццё княства пачынаюць аказваць былыя паплечнікі князя – баяры, якія прыходзяць на змену мясцовай арыстакратыі. Выкарыстоўваючы аслабленне княжацкай ўлады яны пачынаюць абмяжоўваць яго правы ў кіраванні дзяржавы. Баярства пачало кіраваць вечавымі сходамі галоўнага горада на якім вырашаліся пытанні адносна княжацкай улады.  Першыя звесткі веча ў ХІ ст. адносяцца да Ноўгарада (1016 г.) і Кіева (1068 г.). Са смерцю полацкага князя Усяслава Брачыславіча, пачынаецца новая старонка ў палітычнай гісторыі Полацкага княства, якая звязана з міжусобнымі спрэчкамі князёў і панаваннем веча ў палітычным жыцці княства.

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

 

  1. Беляев И.Д. Рассказы из русской истории. – Москва:

Синодальная типография, 1865. – 416 с.

  1. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 1 Старажытная Беларусь:

Ад першапачатковага засялення да    сярэдзіны ХІІІ ст. / Рэдкал: М. Касцюк

(гал. рэд.) і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 2000 – 351 с.; іл.

3.     Данилевич В.Е. Очерки истории Полоцкой земли до конца ХIV

столетия: Тип. В.І. Завадского, 1896: 260 с.

       4.      Довнар – Запольский М. Очерк истории Кривической и Дреговической

              Земель до конца ХІІ столетия / М. Довнар – Запольский . – Киев:

              Типогр. Т-ва И.Н. Кушнерев и К в Москве. Киев. отд-ние, 1891. –

              178 с.

       5.      Довнар – Запольский М.В. Политический строй  Древней Руси. Вече и

              Князь / проф. М. Довнар – Запольский. – М.: т-во М.А. Сытина, ценз.

              1906. – 63 с.

       6.      История древней и средневековой Руси / А.Ю. Дворниченко, М.В.

              Кривошеев, Ю.В. Кривошеев. – Гатчина: СЦДБ, 2005. – 384 с.

       7.      Карамзин Н.М. История государства Российского: В 3-х кн. Кн. 1 – 

              СПб.: Кристалл, 2000. – 704 с.

       8.      Лаврентьевская летопись / Под ред. Е.Ф. Карского. – [Респ. изд. 1926 –

              1928 гг.] – М.: Яз. Рус. культуры: Кошелев, 1997. – М, VIII, 733 с. –

              [Полное собрание русских летописей].

       9.      Пресняков А.Е. Княжое право в Древней Руси / Подгот. Текста ст. и

              примеч. М.Б. Свердлова. – М.: Наука, 1993. – 634 с.

     10.      Пресняков А.Е. Лекции по русской истории Т.2., вып. / Западная Русь

              и Литовско – Русское государство. М.: Государственное социально –

              экономическое издательство. 1939. – 245 с.

     11.      Сергеевич В.И. Лекции и исследования по древней истории русского

              права / В.И. Сергеевич. – 2-е изд., дополнительное. – Санкт –

              Петербург: Типография М.М. Стасюкевича, 1899. – VI, 480 с.

     12.      Сергеевич В.И. Древности русского права Т.2. Вече и князь.

              Советники князя. – М.: Зерцало, 2006. – 510 с.

     13.      Слово о полку Игореве / Вступит. ст., ред. Текста, досл, и объяснит,

              пер. с древнерус., примеч., Д.С. Лихачева; Грав. В.А. Фаворского и

              М.И. Пикова. – 8-е изд – М.: Дет. лит., 1979. – 221 с., ил.

     14.      Сокал С.Ф. Гісторыя дзяржавы і права БССР (дакастрычніцкі перыяд) /

              Мн., 1989. – 56 с.

     15.      Фроянов И.Я. Древняя Русь. Опыт исследования истории социальной и

              политической борьбы. – М. – СПб.: Златоуст, 1995 – 703 с.

     16.      Фроянов И.Я. Киевская Русь: / И.Я. Фроянов. – СПб.: Изд-во

              С – Петерб. Ун-та, 1999. – 370 с.

     17.      Фроянов И.Я. Начала русской истории / И.Я. Фроянов. – М.: Изд. дом

              “Парад”, 2001. – 975 с.

     18.      Штыхов Г.В. Древнейшие города Белоруссии / Г.В. Штыхов, П.Ф.

              Лысенко. – Мн., 1966 – 94 с.

     19.      Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Вучэб.

              дапам. – Мн.: Універсітэцкае, 1992. – 270 с.

 

Используются технологии uCoz